Беларуская Служба

Еўракамісія перадасць пяці краінам у сувязі з імпартам збожжа з Украіны дадаткова 100 млн еўра

25.03.2023 13:49
Польскія фермеры атрымаюць сур'ёзную падтрымку з ЕС.
Rolnicy otrzymają pomoc resortu rolnictwa za utracone zyski z powodu importu zboża z Ukrainy, co było efektem wojny za naszą wschodnią granicą.
Rolnicy otrzymają pomoc resortu rolnictwa za utracone zyski z powodu importu zboża z Ukrainy, co było efektem wojny za naszą wschodnią granicą.Shutterstock/Octa corp

Дадаткова 100 мільёнаў еўра Еўракамісія перадасць пяці краінам у сувязі з імпартам збожжа з Украіны, з якіх Польшча атрымае больш за траціну. Пра гэта неафіцыйна стала вядома брусельскай карэспандэнтцы Польскага радыё.

Гаворка ідзе пра кампенсацыю фермерам стратаў, выкліканых павелічэннем імпарту ўкраінскіх збожжавых і алейных культур. Паводле Бэаты Пламэцкай, старшыня Еўракамісіі ўжо выразіў згоду па дадзеным пытанні. Афіцыйна рашэнне можа быць абвешчана ўжо на наступным тыдні. Грошы паступяць з так званага антыкрызіснага рэзерву. Таксама можна падвоіць атрыманую падтрымку ЕС за кошт сродкаў з нацыянальнага бюджэту. Найбольшым бенефіцыярам гэтай дапамогі будзе Польшча.

Таксама ў першым пакеце дапамогі, абвешчаным у панядзелак Камісіяй, з больш як 56 мільёнаў еўра амаль 29,5 мільёна пойдзе ў Польшчу. Гэта таксама грошы з антыкрызіснага рэзерву і таксама можна будзе падвоіць суму, атрыманую пры дзяржаўнай падтрымцы. Канчатковае рашэнне краінаў ЕС аб ухваленні дапамогі чакаецца на наступным тыдні.

iar/нг