Беларуская Служба

ГУР Украіны павіншавала беларусаў з Днём Волі

25.03.2023 18:56
Параза Масковіі на полі бітвы ва Украіне і наступны крах імперыі зла дадуць беларусам новы шанец на грунтоўныя змены ў сваёй краіне.
:
Фота: ГУР Украіны

Галоўнае ўпраўленне разведкі Украіны павіншавала беларусаў з Днём Волі.

«Для кожнага грамадзяніна Беларусі, які марыць пра вольную нацыянальную дзяржаву, гэтае свята мае і заўсёды будзе мець асаблівае значэнне. Аднак беларусы не толькі мараць, але і дзейнічаюць: роўна год таму, 25 сакавіка 2022 года, байцы батальёна імя Кастуся Каліноўскага прынялі прысягу на вернасць беларускаму народу і пачалі барацьбу за свабоду сваёй нацыі са зброяй у руках.

Воля як украінскага, так і беларускага народаў знаходзіцца пад пагрозай з боку аднаго жорсткага і неадэкватнага ворага. Параза Масковіі на полі бітвы ва Украіне і наступны крах імперыі зла дадуць беларусам новы шанец на грунтоўныя змены ў сваёй краіне.

Воля – наша агульная каштоўнасць. Таму перамога будзе супольнай. Украіна заўсёды будзе побач як надзейны добры сябар і ветлівы сусед. З Днём Волі! Жыве Беларусь!», – гаворыцца ў віншаванні ГУР.

ГУР/нг