Беларуская Служба

Італія плануе цалкам адмовіцца ад расійскага газу да канца года

27.03.2023 15:05
Да вайны ва Украіне 40% прыроднага газу Італія закупляла ў Расіі.
Аўдыё

Італія плануе цалкам адмовіцца ад расійскага газу да канца года, паведаміў міністр эканамічнага развіцця Адольфа Руса. Раней планавалася, што краіна перастане закупаць расійскі газ да канца 2024 года.

Да вайны ва Украіне 40% прыроднага газу Італія закупляла ў Расіі. Штогод краіна спажывае каля 70 млрд кубаметраў «блакітнага паліва». Дзякуючы палітыцы папярэдняга ўраду Марыё Драгі спажыванне расійскага газу ўдалося абмежаваць да 25%. Актуальна расійскае паліва складае 15% ад агульнага аб'ёму імпартаванага газу.

Дыверсіфікацыі паставак газу ўдалося дасягнуць дзякуючы будаўніцтву двух буйных суднаў-газавозаў. Акрамя таго, Італія значна павялічыла імпарт «блакітнага паліва» з Азербайджану і Алжыру.

вс