Беларуская Служба

Украіна адправіла 150 тыс. тон аграпрадукцыі ў Азію

27.03.2023 17:03
З 1 жніўня 2022 года з партоў Вялікай Адэсы выйшлі 848 суднаў, якія экспартавалі 25 млн 900 тыс. т сельгаспрадукцыі ў краіны Азіі, Еўропы і Афрыкі.
 Asl Ileana
Балкер Asl Ileana ва ўкраінскім порце фота: Міністэрства інфраструктуры Украіны

З партоў Чарнаморск і Паўднёвы выйшлі тры судны з харчаваннем для краін Азіі. Сярод іх – балкер Asl Ileana з 54 тыс. 600 т пшаніцы для Бангладэша, паведаміла Міністэрства інфраструктуры Украіны. У прэс-рэлізе зазначаецца, што Бангладэш востра адчувае эканамічны крызіс, у выніку якога насельніцтва сутыкаецца з праблемай пакупкі прадуктаў харчавання па высокіх цэнах. У той жа час краіна застаецца ключавым спажыўцом украінскай пшаніцы: з пачатку працы збожжавай ініцыятывы краіна атрымала больш за 710 тыс. тон пшаніцы з Украіны, паведаміла ведамства.

У міністэрстве адзначылі, што гэтыя аб'ёмы маглі быць большымі, калі б Расія мэтанакіравана не запавольвала інспекцыі суднаў у Турцыі. Украінскі бок зазначае, што за суткі адбываецца ў сярэднім шэсць інспекцый як на ўваход у парты, так і на выхад – гэта палова ад зацверджанага плана. Актуальна праверкі ў чарзе чакаюць 94 судны, паведаміла Мінінфраструктуры Украіны.

З 1 жніўня 2022 года з партоў Вялікай Адэсы выйшлі 848 суднаў, якія экспартавалі 25 млн 900 тыс. т сельгаспрадукцыі ў краіны Азіі, Еўропы і Афрыкі. У партах Вялікай Адэсы на 19 суднаў грузяць 680 тыс. т аграпрадукцыі. Па збожжавым калідоры рухаюцца тры судны пад загрузку.

вс