Беларуская Служба

Па ініцыятыве Польшчы і Вялікабрытаніі ў Львове адкрыты кантэйнерны пасёлак для 1 тыс. 500 унутраных перасяленцаў

27.03.2023 20:17
Сёння ўжо больш за 10 тыс. чалавек у розных населеных пунктах Украіны жывуць у кантэйнерных пасёлках, пабудаваных за польскія сродкі.
           1 . 500
Па ініцыятыве Польшчы і Вялікабрытаніі ў Львове адкрыты кантэйнерны пасёлак для 1 тыс. 500 унутраных перасяленцаўPAP/Vitaliy Hrabar

Па ініцыятыве Польшчы і Вялікабрытаніі ў Львове пабудаваны кантэйнерны гарадок на 1 тыс. 500 унутраных перасяленцаў. Пасёлак быў створаны польскім Фондам міжнароднай салідарнасці.

Пасол Польшчы ва Украіне Барташ Ціхоцкі нагадаў, што першыя кантэйнерныя гарадкі ва Украіне былі створаныя ў красавіку 2022 года па ініцыятыве прэм'ер-міністра Польшчы Матэвуша Маравецкага.

Сёння ўжо больш за 10 тыс. чалавек у розных населеных пунктах Украіны жывуць у кантэйнерных пасёлках, пабудаваных за польскія сродкі.

вс