«Сёння мы атрымалі навіну, якую ніколі не хацелі чуць: наш сябар Марэк, валанцёр, які займаецца аказаннем гуманітарнай дапамогі ва Украіне, памёр у шпіталі ў выніку атрыманых ран», – піша «Ініцыятыва Неямія» ў сацыяльных сетках.
Аўтобус з валанцёрамі быў абстраляны 16 сакавіка. Лёгкія траўмы атрымаў грамадзянін Украіны, які пастаянна пражывае ў Польшчы. Цяжэй пацярпеў паляк, які атрымаў цяжкую траўму брушной поласці.
Спачатку добраахвотнікаў даставілі ў шпіталь у Дняпры. У пятніцу паведамлялася, што лёгкапаранены валанцёр ужо знаходзіцца ў Польшчы. Другі быў дастаўлены ў шпіталь Кіева, адкуль пасля адпаведнага лячэння павінен быў адправіцца ў Польшчу. У нядзелю «Ініцыятыва Неямія» напісала, што стан польскага добраахвотніка палепшыўся, хоць яго яшчэ называюць цяжкім, і што ўсталяваўся кантакт з параненымі.
На жаль, валанцёр памёр. «Нягледзячы на хуткую эвакуацыю і найвышэйшы прафесіяналізм украінскіх медыкаў, якія на працягу некалькіх гадзін змагаліся за яго жыццё», – напісана ў сацсетках.
ав