Беларуская Служба

Вуліцу Бучы назавуць іменем беларуса-добраахвотніка

28.03.2023 10:34
Добраахвотнік загінуў, баронячы гэты заходні прыгарад Кіева.
Аўдыё

Узнагарода Іллі «Літвіна» Хрэнава Узнагарода Іллі «Літвіна» Хрэнава

Узнагародзіць ваяра-каліноўца Іллю «Літвіна» Хрэнава пастанавіла гарадская рада Бучы, паведамляе Наша Ніва.

Ілля «Літвін» Хрэнаў абараняў незалежнасць Украіны ў 2014 годзе, а ў 2022-м вярнуўся на фронт. Ëн загінуў пад Бучай 4 сакавіка 2022 года.

Летась у верасні гарадская рада Бучы ўзнагародзіла ваяроў Палка Каліноўскага медалём «За абарону Бучы». Узнагароду атрымалі камандзір палка Дзяніс «Кіт», Аляксей «Псіхолаг» і, пасмяротна, Ілля «Літвін».

Напярэдадні гадавіны смерці каліноўца фонд «Вільна Біларусь» звярнуўся ў бучанскую адміністрацыю, каб тая назвала адну з вуліц горада імем беларускага добраахвотніка. На гарадской сесіі ініцыятыва была падтрыманая, але канчатковае рашэнне пакуль не прынятае. У праекце пастановы аб пераназванні вуліц гораду імя Хрэнава згаданае.

Буча – горад у Кіеўскай вобласці. Да вайны ў ім жыло больш за 35 тысяч чалавек. Перадавая калона расіян увайшла ў горад уначы з 27 на 28 лютага. Расіяне адступілі з горада 31 сакавіка 2022 года. Па вызваленні былі выяўленыя шматлікія трупы жыхароў з прыкметамі катаванняў. У 90% загінулых выяўленыя кулявыя, а не аскепкавыя раненні.

ав/Наша Ніва