Беларуская Служба

Уладзімір Зяленскі: Бяспека АЭС у Запарожжы не можа быць гарантаваная, пакуль расійскія войскі не пакінуць аб’ект

28.03.2023 18:31
Расійскія войскі захапілі Запарожскую АЭС, найбуйнейшую АЭС у Еўропе, у першыя тыдні ўварвання.
Уладзімір Зяленскі фота: president.gov.ua

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў інтэрв’ю кіраўніку Міжнароднага агенцтва па атамнай энергіі Рафаэлю Гросі заявіў, што бяспека АЭС у Запарожжы не можа быць гарантаваная, пакуль расійскія войскі не пакінуць аб’ект.

Сустрэча прэзідэнта Украіны і кіраўніка агенцтва ААН адбылася ў панядзелак на Дняпроўскай ГЭС. Уладзімір Зяленскі заявіў, што расійская армія аказвае пастаянны ціск на персанал электрастанцыі, а акупацыйныя войскі не забяспечваюць бяспеку і ўмешваюцца ў тэхналагічныя працэсы. «Без неадкладнага вываду расійскіх войскаў з Запарожскай АЭС і прылеглых раёнаў усе ініцыятывы, накіраваныя на аднаўленне ядзернай бяспекі, асуджаныя на правал», – заявіў прэзідэнт Украіны.

Пра гэта таксама гаварыў Уладзімір Зяленскі ў сваёй прамове, апублікаванай мінулай ноччу ў сацыяльных сетках. Ён заявіў, што чым даўжэй працягнецца акупацыя АЭС расіянамі, «тым большай будзе пагроза бяспецы Украіны, усёй Еўропы і свету».

Расійскія войскі захапілі Запарожскую АЭС, найбуйнейшую АЭС у Еўропе, у першыя тыдні ўварвання.

ав

Прэзідэнт Зяленскі ў Сумскай вобласці: Я вітаю тут казацкую мужнасць і стойкасць

28.03.2023 16:31
Зяленскі нагадаў, што Ахтырка панесла значныя страты, моцна пацярпела ад абстрэлаў непасрэдна па жылых кварталах.