Беларуская Служба

Чарговы пасёлак для бежанцаў будуецца ва ўкраінскай Палтаве

29.03.2023 08:02
Дзякуючы яму знойдуць прытулак людзі, якія пацярпелі ад вайны на ўсходзе Украіны.
         .         .    1500 .
Самы вялікі модульны гарадок для бежанцаў і перасяленцаў у Львове. Гарадок быў пабудаваны на дзяржаўныя сродкі Польшчы і Вялікабрытаніі. Ён разлічаны на 1500 чалавек.PAP/Vitaliy Hrabar

Гэта польска-брытанскі праект. Дзякуючы яму знойдуць прытулак людзі, якія пацярпелі ад вайны на ўсходзе Украіны.

«Гэта модульныя, вельмі простыя дамы», – сказала Польскаму радыё амбасадар Вялікабрытаніі ў Польшчы Анна Клюнз.

«Пасёлкі будуць прымаць найбольш пацярпелых, у якіх проста няма дзе жыць. Я вельмі рада, што яны атрымаюць дах над галавой», – адзначыла амбасадар.

У панядзелак падобны пасёлак быў адкрыты ў Львове, і ён ужо прымае ваенных бежанцаў.

Палякі і англічане супрацоўнічаюць і ў іншай сферы: закупляюць электрагенератары для Украіны. Імі скарыстаюцца амаль паўмільёна чалавек у Харкаве, Данецку, Мікалаеве і Адэсе.

IAR/яс