Беларуская Служба

Расійскія ваенныя ва Украіне адмаўляюцца выконваць загады камандавання

29.03.2023 11:12
Расійскае ўварванне ва Украіну доўжыцца 399 дзён.
-
Прэс-сакратар Гнештаба ўкраінскай арміі Андрэй Кавалёў https://www.facebook.com/GeneralStaff.ua/videos/3334054850166705

Генштаб узброеных сіл Украіны паведаміў, што за мінулыя суткі расійскія войскі нанеслі 18 авіяўдараў, 3 ракетных і 50 артылерыйскіх удараў па ўкраінскіх пазіцыях і грамадзянскіх аб'ектах. Расійскія сухапутныя войскі працягвалі наступальныя дзеянні ў раёне Лімана, Бахмута і Аўдзееўкі. Таксама баі вядуцца ў раёне Запарожжа і Херсона.

Украінская авіяцыя нанесла 5 авіяўдараў па пазіцыях расійскіх войскаў. У сваю чаргу ўкраінская артылерыя нанесла ўдары, у тым ліку, па групоўцы войскаў праціўніка, складах з боепрыпасамі і ваеннай тэхнікай, пазіцыях зенітных батарэй.

Паводле ўкраінскай выведкі, добраахвотніцкія атрады, сфармаваныя з грамадзян Расіі, адмаўляюцца выконваць загады камандаваньня. Асабліва такія выпадкі здараюцца сярод вайскоўцаў, накіраваных на перадавую, адзначыў прэс-сакратар Генштаба УСУ Андрэй Кавалёў:

- Назіраецца тэндэнцыя, калі расійскія захопнікі адмаўляюцца выконваць загады камандзіраў. Так, 23 сакавіка гэтага года, за адмову выконваць баявое заданне, былі абяззброены і дастаўлены ў Макееўку Данецкай вобласці каля 70 чалавек з падраздзяленняў добраахвотніцкіх фарміраванняў «Неўскі» і «Ветэраны». Падобны выпадак адбыўся і 25 сакавіка, выконваць загад адмовіўся асабовы склад роты разведкі праціўніка, які дзейнічае на Аўдзееўскім кірунку.

У цэлым за мінулыя суткі ўкраінцы ліквідавалі 610 расійскіх акупантаў, знішчылі 7 танкаў, 6 артылерыйскіх сістэм. Акрамя таго, расіяне страцілі 1 рэактыўную сістэму залпавага агню, 1 самалёт, 4 БПЛА аператыўна-тактычнага звяна, 5 аўтамабіляў і адзінку спецыяльнай тэхнікі.

яс