У італьянскім рэгіёне Малізэ за 170 кіламетраў на паўднёвы ўсход ад Рыма з-за землятрусу зачынілі амаль усе школы.
Падземныя штуршкі адчуваліся ўжо некалькі дзён. Эксперты вывучаюць устойлівасць будынкаў.
Наймацнейшы землятрус магнітудай 4,6 бала адбыўся перад поўначчу. Эпіцэнтр знаходзіўся ў некалькіх кіламетрах ад сталіцы рэгіёну Кампабасы.
Аб сур'ёзных пашкоджаннях не паведамляецца, але сотні жыхароў у паніцы правялі ноч у машынах здалёку ад будынкаў. Землятрусы адчуваюцца па ўсім рэгіёне. Сёння зафіксавана некалькі паўторных штуршкоў.
У многіх гарадах і мястэчках, у тым ліку ў Кампабаса, усе школы былі зачыненыя па просьбе экспертаў грамадзянскай абароны.
21 год таму ў Сан-Джуліяна-дзі-Пулья, у 30 кіламетрах ад Кампабаса, у выніку землятрусу абрынулася пачатковая школа. Загінулі 29 дзяцей і настаўнік.
IAR/яс