Беларуская Служба

Сёння УПЦ мусіць пакінуць Кіева-Пачэрскую лаўру

29.03.2023 15:49
Гэта рашэнне ўладаў украінскай дзяржавы, якой належыць кіеўская лаўра.
       - ,    . 29.03.2023,
Вернікі масава прысутнічалі на набажэнстве УПЦ у Кіева-Пячэрскай лаўры, якое магло быць апошнім. 29.03.2023, КіеўEPA/SERGEY DOLZHENKO

Сёння Украінская праваслаўная царква (УПЦ), якую лічаць падпарадкаванай Маскве, мусіць пакінуць найважнейшую святыню ва Украіне – Кіева-Пачэрскую лаўру. Гэта рашэнне ўладаў украінскай дзяржавы, якой належыць Лаўра разам з пячорамі, дзе захоўваюцца мошчы праваслаўных святых.

УПЦ абвінавачваюць у тым, што яна распаўсюджвае прарасійскі кантэнт.

Украінскае Міністэрства культуры скасавала дамову арэнды, афіцыйна абгрунтаваўшы гэта неправамерным выкарыстаннем манастыра. Як тлумачыць намеснік дырэктара музейнага комплексу Кіева-Пячэрскай лаўры Канстанцін Крайнік, гаворка ішла аб непацверджанай рэканструкцыі аб'ектаў, будаўніцтве новых абʼектаў і здачы памяшканняў у арэнду без папярэдняга ўзгаднення.

Неафіцыйна галоўнай прычынай Крайнік называў тое, што УПЦ захавала залежнасць ад Масквы.

Апошнія месяцы царкоўныя аб’екты правярала Служба бяспекі Украіны на прысутнасць там расійскіх агентаў. Нягледзячы на ​​рашэнне ўладаў, іерархі Украінскай праваслаўнай царквы заяўляюць, што не пакінуць Лаўры.

Ва Украіне, акрамя УПЦ існуе Праваслаўная царква Украіны (ПЦУ), якая ў 2019 г. атрымала томас аб аўтакефаліі царквы ад Патрыярха Канстантынопальскага Варфаламея.

Мяркуецца, што ПЦУ можа ўзяць на сябе апеку над Кіева-Пячэрскай лаўрай.

яс/IAR