Беларуская Служба

Расійскія алігархі спрабуюць вярнуць замарожаныя Італіяй актывы

29.03.2023 18:43
Ёсць першае судовае рашэнне.
Здымак мае ілюстрацыйны характарBy Mark Harkin - https://www.flickr.com/photos/markyharky/34537914970/in/photolist-UBZQzf-TYzyfe-UXK2zy-Vddaz6-b7rnWH-V1xJNv-V1xNED-UBZQQA-TVHg6s-UBZPBU-V9CR2E-5fwtL4/, CC BY 2.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=115781628

Раскошныя яхты, аўтамабілі, эксклюзіўныя вілы. Ад пачатку агрэсіі Расіі супраць Украіны італьянская дзяржава канфіскавала актывы 28 расійскіх алігархаў. Дзесяць з іх з дапамогай адвакатаў патрабуюць размарозіць маёмасць.

Адміністрацыйны суд Італіі пакуль пракаментаваў адну са спраў аб маёмасці Аляксея Мардашова – да нядаўняга часу ён лічыўся самым багатым чалавекам у Расіі.

«Італьянская дзяржава адрэагавала належным чынам, рэквізаваўшы яхту, і таму запыт адхілены», – вырашыў суддзя. Адвакат Мардашова заявіў, што будзе абскарджваць гэтае рашэнне ў Дзяржсавеце Італіі.

Італьянскі ўрад аплачвае ўтрыманне рэквізаванай маёмасці.

У 2022 годзе ўрад Італіі выдзеліў 10,7 мільёна еўра на падтрыманне замарожаных актываў, асабліва рэзідэнцый і яхтаў расійскіх алігархаў.

Дзяржава Італіі будзе прасіць уладальнікаў гэтай нерухомасці кампенсаваць панесеныя выдаткі, і калі яны не заплацяць, яна пакідае за сабой права захаваць гэтыя актывы пасля адмены адміністрацыйнага замарожвання. Затым гэтыя аб'екты будуць прададзеныя або здавацца ў арэнду.

У выпадку, калі аўкцыёны скончацца безвынікова, маёмасць расіян пяройдзе да міністэрстваў інфраструктуры і транспарту і мінабароны, альбо яе можа выкарыстоўваць Фінансавая гвардыя.

яс/паводле PAP, tvn24.pl