Беларуская Служба

Група краін ЕС працягвае лабіраваць змякчэнне санкцый супраць Беларусі

30.03.2023 08:10
Партугалія, Іспанія, Германія, Італія і Венгрыя зноў патрабуюць выключэння з санкцыйнага спісу калійнай солі.
Сцяг Еўрасаюзафота: pixabay.com/CC0 Public Domain

Група некалькіх краін ЕС на чале з Партугаліяй працягвае лабіраваць змякчэнне санкцыі супраць Беларусі. Як паведамляе брусельская карэспандэнтка Польскага радыё Бэата Пламэцка, на ўчарашняй сустрэчы амбасадараў Партугалія, а таксама Іспанія, Германія і Італія пры падтрымцы Венгрыі зноў патрабавалі выключэння з санкцыйнага спісу калійнай солі (аднаго з угнаенняў), спасылаючыся на харчовую бяспеку і барацьбу з голадам у Афрыцы:

- «У нас адбыўся вельмі непрыемны абмен думкамі на гэтую тэму», – сказаў дыпламат з краіны, якая выступае супраць змякчэння абмежаванняў супраць Беларусі. «Гэтыя краіны вярнуліся з пастулатам, быццам нічога не змянілася», – пракаментаваў іншы.

Нагадваем, перад самітам ЕС на мінулым тыдні, у якім удзельнічаў генсакратар ААН Антоніу Гутэрыш, яго паплечнікі на сустрэчы з дэлегацыямі 27 краінаў прадставілі спіс чаканняў, у тым ліку выключэнне з-пад санкцый беларускай калійнай солі.

Супраць гэтай ідэі рашуча выступіла Літва пры падтрымцы Польшчы. Улады ў Вільні ўжо даўно падкрэсліваюць, што гэтыя ўгнаенні не адпраўляюцца ў Афрыку, а перш за ўсё ў Лацінскую Амерыку і што іх можна замяніць канадскімі ўгнаеннямі, а спасылка на харчовую бяспеку – гэта расійская прапаганда. Паколькі праз дзень на саміце Антоніу Гутэрыш нават не згадаў пра гэтую прапанову, частка дыпламатаў, як відаць памылкова, лічылa, што галасы прыхільнікаў змякчэння санкцый былі паспяхова суцішаныя.

IAR/аз