Беларуская Служба

Расійскія салдаты падхапілі сібірскую язву на Запарожскім кірунку

25.04.2023 16:52
Адно варожае падраздзяленне зараз сядзіць на каранціне.
Вайна ва Украінефото facebook.com/GeneralStaff.ua

Расійскія акупанты падхапілі сібірскую язву на Запарожскім кірунку, паведаміў у Telegram мэр Мелітопаля Іван Фёдараў.

Паводле яго інфармацыі, на небяспечную інфекцыю захопнікі захварэлі, калі капалі акопы.

«Акупанты капалі акопы, выпадкова раскапалі жывёльны могільнік і падхапілі сібірскую язву. Не, гэта не эпізод з фільма жахаў – гэта рэаліі быцця свін*сабак на Запарожскім кірунку», – падзяліўся Фёдараў.

Адно варожае падраздзяленне зараз сядзіць на каранціне, дадаў мэр Мелітопаля. Двух расійскіх вайскоўцаў спачатку прывезлі ў лякарню Мелітопаля, але пасля пацверджання дыягназу – выпісалі і павезлі ў невядомым кірунку.

яс/Unian