Беларуская Служба

Далучэнне Украіны да ЕС стане адной з тэм сустрэчы Веймарскага трохкутніка

28.04.2023 17:02
Дэбаты палітыкаў з Францыі, Германіі і Польшчы з удзелам запрошанага віцэ-прэм’ера Украіны Вольгі Стэфанішынай адбудуцца 12 траўня.
Minister Szynkowski vel Sęk
Minister Szynkowski vel SękPR3

Далучэнне Украіны да ЕС стане адной з трох тэмаў сустрэчы міністраў па справах ЕС краін Веймарскага трохкутніка ў Курніку каля Познані. Дэбаты палітыкаў з Францыі, Германіі і Польшчы з удзелам запрошанага віцэ-прэм’ера Украіны Вольгі Стэфанішынай адбудуцца 12 траўня ў замку Корнік, паведамляе ініцыятар сустрэчы польскі міністр па справах ЕС Шыман Шынкоўскі вэль Сэнк:

-Сёння падтрымка і пытанне чалецтва Украіны ў ЕС з’яўляецца пытаннем нашай бяспекі, таму я запрасіў віцэ-прэм’ерку Украіны, якая 12 траўня будзе госцем сустрэчы, каб разам размаўляць аб тым, што Польшча, Германія і Францыя могуць зрабіць для Украіны ў працэсе далучэння да ЕС. Польшча з’яўляецца лідарам у гэтым працэсе. Мы ведаем, што ў нашых заходніх партнёраў гэты энтузіязм часамі бывае меншым.

Шынкоўскі вэль Сэнк падкрэслівае, што задача Польшчы – мабілізаваць усіх у ЕС на рашучую падтрымку пашырэння Саюзу, і гэтаму будзе прысвечаная гэтая сустрэча.

ав/IAR