Беларуская Служба

Расія пачала прыхоўваць дадзеныя аб здабычы нафты і газу

29.04.2023 14:22
Санкцыі Захаду і страта рынкаў збыту энергарэсурсаў змяншаюць бюджэт Расіі.
  ()
Маскоўскі Крэмль (ілюстрацыя)Konstantin Aksenov/ Shutterstock

Урад Расіі загадаў прыпыніць публікацыю статыстыкі па здабычы нафты, газу і кандэнсату. Публікацыя статыстыкі будзе прыпынена да 1 красавіка 2024 года. Раскрыццё штомесячных дадзеных забаронена з сакавіка, а квартальнай справаздачнасці – з першага квартала 2023 года.

Адпаведнае распараджэнне расійскага ўрада датавана 26 красавіка. У гэты дзень Расстат апублікаваў даклад аб прамысловай вытворчасці ў першым квартале 2023 года, але ў ім не было дадзеных аб нафтаздабычы ў Расіі з улікам газавага кандэнсату і без. Ведамства тады не стала каментаваць выключэнне гэтых звестак.

Сёлета ў лютым г прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін падпісаў закон, які дазваляе ўраду прыпыняць публікацыю любой афіцыйнай статыстыкі. На думку некаторых аналітыкаў, Крэмль хоча схаваць рэальны стан эканомікі, які ўспрымаецца як кепскі. Санкцыі Захаду і страта рынкаў збыту энергарэсурсаў змяншаюць бюджэт Расіі.

iar/эж