Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі насіў пісталет і разам з іншымі адстрэльваўся б у выпадку штурму яго офісу на Банкавай вуліцы ў Кіеве ў пачатку расійскага ўварвання, аб чым ён заявіў у інтэрв'ю тэлевядучаму Дзмітрыю Камарову.
«Так, у мяне ёсць [пісталет]. Так, я ўмею [страляць]. Усведамляю сабе: прэзідэнт Украіны ў палоне ў расіян. Гэта ганьба. Я лічу, што гэта ганьба», – цытуе Зяленскага «Украінская праўда».
Інтэрвʼю было запісана восенню мінулага года для спецпраекту «Год. За кадрам».
«Нас бы не было, калі б яны зайшлі ў адміністрацыю. Калі ты не пускаеш кагосьці да сябе, што адбываецца? Я думаю, што нікога б у палон не ўзялі. Таму што ў нас была вельмі сурʼёзная, падрыхтаваная абарона Банкавай. Вельмі сурʼёзная. Мы б да апошняга там... – распавядаў Зяленскі. – У нас былі скрыні са зброяй, з патронамі ў розных кропках Банкавай».
Зяленскі ўдакладніў, што пісталет яму быў патрэбны не для таго, каб застрэліцца. »Мы самі сябе – не... Адстрэльваліся б – так«, – сказаў ён з усмешкай.
нг