Беларуская Служба

Ва Умані хаваюць загінулых у выніку расійскага ракетнага ўдару

30.04.2023 16:18
У Чаркаскай вобласці аб'яўлена трохдзённая жалоба па загінулых.
        .
Ва Умані хаваюць першых загінулых ад арсійскага ракетнага ўдару.фота: Нацпаліцыя Украіны

Ва Умані сёння, 30 красавіка, развітваюцца з пяццю загінулымі ў выніку пападання расійскай ракеты ў жылы шматпавярховік.

Пра гэта паведаміў кіраўнік Чаркаскай ОВА Ігар Табурэц. «... Гэта датычыцца ўсіх і кожнага. Наш агульны боль», – пракаментаваў ён.

Табурэц адзначыў, што жалоба – не фармальнасць, а самае меншае, што кожны можа зрабіць, каб падтрымаць тых, хто страціў самае каштоўнае. «Гэта аб чалавечнасці», – падкрэсліў ён.

Як дадала мэр гораду Ірына Плятнёва, сёння адбудзецца пахаванне:

Рэмез Наталлі Леанідаўны 1961 г. н.;

Трайчук Ульяны Раманаўны 2014 г. н.;

Карэннай Святланы Рыгораўны 1963 г. н.;

Шульгі Сафіі Дзмітрыеўны, 2011 г. н.;

Пісарава Кірыла Анатольевіча 2005 г. н.

«Прашу далучыцца ўсіх неабыякавых уманчан да развітання», – заклікала мэр Умані.

Раніцай 28 красавіка расіяне правялі масіраваны ракетны ўдар па Украіне. Былі запушчаны 23 ракеты і два дроны. Украінская СПА збіла 21 ракету. Адна з нязбітых ракет патрапіла ў жылы дом ва Умані. У выніку загінулі 23 мірныя ўкраінцы, сярод якіх шасцёра дзяцей. Улады вобласці пасля трагедыі абʼявілі трохдзённую жалобу.

УНІАН/нг