Віцэ-прэм'ер Украіны па пытаннях стратэгічнай прамысловасці Аляксандр Камышын паведаміў аб заключэнні некалькіх кантрактаў з турэцкай кампаніяй «Bayraktar», якія забяспечаць Украіне экспартны прыбытак і зброю новага пакалення.
Дырэктар «Bayraktar» Халук Байрактар кажа, што новыя праекты будуць рэалізоўвацца на аснове сумеснай практыкі і ведаў украінскіх і турэцкіх інжынераў:
-Турцыя і Украіна дапаўняюць адна адну менавіта ў тэхнічным плане. У некаторых сферах Украіна мае вялікі вопыт, у іншых Турцыя дасягнула пэўных поспехаў. Мы маем намер абʼяднаць нашы веды.
Бакі хочуць дамовіцца аб продажы Украінай рухавікоў, якія кампанія выкарыстоўвае ў шырокім спектры сваёй вытворчасці. Другая частка кантрактаў, якая тычыцца «узбраенняў новага пакалення», дазваляе казаць аб цэлым спісе важных і надзвычай неабходных для ўкраінскай арміі сродкаў (Bayraktar TB2, Akinci і Kizilema). Трэці кантракт тычыцца распрацоўкі крылатай ракеты «Kemankeş».
ав