Прэм'ер-міністр Матэвуш Маравецкі ў Вільні падчас сумеснай прэс-канферэнцыі з кіраўніком урада Літвы заявіў, што звер расійскага імперыялізму зноў падымае галаву. Маравецкі наведвае Літву.
Прэм’ер-міністр падкрэсліў, што хаўрус паміж Польшчай і Літвой сведчыць пра моц Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, таму абедзве краіны гадамі перасцерагалі іншыя краіны ад расійскага імперыялізму:
-І толькі па факце аказалася, што мы мелі рацыю, а іншыя рабілі сур’ёзныя памылкі, калі казаць пра канцэпцыю супрацы з Расіяй. Расія аплятала чарговыя краіны Еўропы, можна сказаць, павуціннем прапаганды і праз канкрэтную мадэль эканамічнай супрацы. Сёння мы бачым, якая гэта пагроза.
Прэмʼер-міністры Польшчы і Літвы таксама абмеркавалі пытанні бяспекі, эканамічнага, энергетычнага і інфраструктурнага супрацоўніцтва. Абмяркоўвалася таксама тэма санкцый супраць Расіі і Беларусі. Кіраўнікі ўрадаў таксама абмеркавалі будучы саміт NATO ў Вільні.
Прэм’ер-міністр Матэвуш Маравецкі таксама возьме ўдзел у цырымоніі адкрыцця новага крыла Польскага культурнага цэнтру ў Вільні.
ав