Вайна ва Украіне павялічыла попыт Расіі на інфармацыю аб ваенных тэхналогіях, гаворыцца ў дакладзе дацкай спецслужбы PET у аўторак.
У дакуменце пад назвай «Ацэнка пагрозы шпіянажу ў дачыненні да Даніі, Фарэрскіх астравоў і Грэнландыі» падкрэсліваецца, што высылка 15 расійскіх дыпламатаў у красавіку мінулага года стала сур'ёзным ударам па Расіі.
«У той жа час расіянам па-ранейшаму патрэбная інфармацыя. Пытанне не ў тым, ці шпіёніць за намі Расія, а ў тым, як яна гэта робіць, бо супрацоўнікі спецслужбаў былі высланыя з амбасады», – адзначае кіраўнік контрвыведкі PET Андрэас Хенрыксэн у каментары.
У дакладзе падкрэсліваецца роля расійскіх спецслужбаў у спробах Масквы абыйсці міжнародныя санкцыі і экспартны кантроль, каб атрымаць дацкія прадукты і тэхналогіі, неабходныя для падтрымання і развіцця ваеннага патэнцыялу. Каб схаваць сапраўднага канчатковага спажыўца, расіяне выкарыстоўваюць складаныя сеткі, якія ўключаюць падстаўныя кампаніі, зменлівых гандлёвых агентаў і дыстрыбʼютараў, а таксама краіны транзіту.
У публікацыі спецслужбы ПЭТ пацвярджаюць, што замежныя краіны, напрыклад, праз разведвальную дзейнасць, на працягу некалькіх гадоў спрабавалі атрымаць інфармацыю аб крытычнай інфраструктуры, а ў некаторых выпадках і паўплываць на рашэнні адносна такіх аб’ектаў. «Верагоднасць дыверсій на абʼектах крытычнай інфраструктуры, размешчанай на тэрыторыі Даніі, цяпер меншая, але карціна пагрозы можа змяніцца ў вельмі кароткі час у выпадку эскалацыі канфлікту», – ацэнена.
Паводле звестак PET, таксама існуе зацікаўленасць расійскіх і кітайскіх спецслужбаў у залежных ад Даніі тэрыторыях – Фарэрскіх астравах і Грэнландыі. У выпадку з Расіяй гэта звязана з палітычнай і ваеннай інфармацыяй, а Кітай зацікаўлены ў інфраструктуры і інвестыцыях.
ав