Беларуская Служба

Расійскія войскі абстралялі гіпермаркет у Херсоне, тры чалавекі загінулі

03.05.2023 14:37
     ,   .
Расійскія войскі абстралялі гіпермаркет у Херсоне, тры чалавекі загінулі.Фота: @mvs_ukraine

Гіпермаркет «Эпіцэнтр» – адзіны ў горадзе, які працягваў працаваць. Па ім ударылі каля 11:00 паводле мясцовага часу. Тры чалавекі загінулі, пяцёра паранены. Гэта працаўнікі і пакупнікі крамы.

Па папярэдніх дадзеных мясцовай пракуратуры, удар нанесла расійская артылерыя. Таксама пашкоджаны жылыя дамы, лініі электраперадач і газаправод.

Як паведаміў кіраўнік абласной ваеннай адміністрацыі Аляксандр Пракудзін, у Херсоне на 58 гадзін увядуць каменданцкую гадзіну. З 20:00 пятніцы да 06:00 панядзелка будзе забаронена выходзіць з дому і перамяшчацца па вуліцах.

вх