Беларуская Служба

«Першы ўкраінскі F-16 стане адным з самых моцных сігналаў, што Расія знаходзіцца ў пройгрышы»

25.05.2023 15:36
Зяленскі паведаміў, што Кіеў вядзе інтэнсіўныя перамовы наконт стварэння авіяцыйнай кааліцыі. 
Аўдыё
  • «Першы ўкраінскі F-16 стане адным з самых моцных сігналаў, што Расія знаходзіцца ў пройгрышы»
F-16
F-16Shutterstock.com/Albert Beukhof

Мы вядзём інтэнсіўныя перамовы з заходнімі партнёрамі па стварэнні авіяцыйнай кааліцыі, датычнай паставак знішчальнікаў F-16, сказаў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі. Кіраўнік дзяржавы дадаў, што гэты «глабальны крок дазволіць пашырыць нашу абароназдольнасць», таму што з гэтымі самалётамі «сістэма супрацьпаветранай абароны становіцца паўнавартаснай». Зяленскі таксама зазначыў, што «першы ўкраінскі F-16 стане адным з самых моцных сігналаў, што Расія знаходзіцца ў пройгрышы».

слухайце аўдыёфайл