Беларуская Служба

Рэджэп Таіп Эрдаган перамог на прэзідэнцкіх выбарах

29.05.2023 08:31
Пасля перамогі Эрдагана ў Турцыі мала што зменіцца, кажа Караль Васілеўскі з Інстытута даследавання Турцыі.
Рэджэп Таіп Эрдаган перамог на прэзідэнцкіх выбарах PAP/EPA/NECATI SAVAS

Рэджэп Таіп Эрдаган зноў перамог на выбарах прэзідэнта Турцыі. Дзейны кіраўнік дзяржавы атрымаў 52 працэнты галасоў, а яго супернік Кемаль Кылычдараглу – 48 працэнтаў. Тысячы прыхільнікаў Эрдагана ўсю ноч святкавалі яго перамогу на выбарах у Анкары, Стамбуле і іншых гарадах Турцыі.
Прэзідэнт паабяцаў, што ў першую чаргу сканцэнтруецца на аднаўленні рэгіёнаў, якія пацярпелі ад апошняга землятрусу і барацьбе з інфляцыяй.

Караль Васілеўскі(Karol Wasilewski) з Інстытута даследавання Турцыі кажа, што пасля перамогі Эрдагана ў Турцыі мала што зменіцца:

- Я спадзяюся працягу цяперашняй замежнай палітыкі, а таксама эканамічнай палітыкі Турцыі. Шматлікія каментатары спадзяваліся пералому ў эканамічнай палітыцы, але беручы апошнія заявы прэзідэнта – гэтага, хутчэй за ўсё, нельга спадзявацца.

Рэджэп Таіп Эрдаган кіруе Турцыяй ужо 20 гадоў, спачатку як прэм'ер, а цяпер як прэзідэнт. Перамога азначае яго трэці тэрмін на пасадзе кіраўніка дзяржавы.

IAR/аз