Беларуская Служба

Прыгожын папракнуў прапаганду РФ і пахваліў УСУ

30.05.2023 16:27
Заснавальнік ПВК «Вагнер» папярэдзіў аб непазбежнай паразе, калі недаацэньваеш суперніка.
Заснавальнік ПВК «Вагнер» крыніца: Наша Ніва

Узброеныя сілы Украіны – гэта добра падрыхтаваная армія, якая дэманструе «нядрэнныя вынікі». Пра гэта заявіў Яўген Прыгожын.

Каментуючы імкненне расійскай прапаганды перабольшыць поспехі арміі РФ і прынізіць баявыя якасці УСУ, Прыгожын назваў падобныя самаўсхваленні рэцэптам для паражэння.

«Не трэба пісаць аб тым, што рускі танк знішчыў 500 нацыяналістаў і яны ўсё, абас*ўшыся, беглі. Трэба рэальна да гэтага падыходзіць, інакш мы так і будзем думаць, што адным танкам мы ўсіх разгонім. А гэта не так. Сапраўды, украінская армія рыхтуецца, паказвае дастаткова нядрэнныя вынікі», – заявіў ён.

Прыгожын падкрэсліў, што існуе прамая ўзаемасувязь паміж стаўленнем да суперніка і атрыманым вынікам у супрацьборстве.

«Лепш да суперніка ставіцца, завысіўшы чаканні ад яго, чым думаць, што ён поўны дэгенерат. Калі будзеш думаць, што дэгенерат, у любым выпадку прайграеш змаганне, якое б яно ні было – спартовае або на вайне», – заявіў верхавод наймітаў.

яс/Unian.ua