Беларуская Служба

Германія: Украіна можа нанесці ўдары па тэрыторыі РФ для самаабароны

31.05.2023 17:57
Пазіцыя ўрада ФРГ заключаецца ў тым, што міжнароднае права дазваляе Украіне наносіць удары па тэрыторыі агрэсара ў мэтах самаабароны.
Szef brytyjskiej dyplomacji: Ukraina ma prawo do uderzania także poza swymi granicami
Szef brytyjskiej dyplomacji: Ukraina ma prawo do uderzania także poza swymi granicamiPAP/EPA/YURI KOCHETKOV

Пра гэта заявіў у сераду ў адказ на пытанне DW афіцыйны прадстаўнік урада ФРГ Штэфен Хебестрайт.

Аднак афіцыйны Берлін выступае супраць выкарыстання нямецкай зброі для такіх нападаў, дадаў Хебестрайт.

Нагадаем, раніцай 30 траўня, па розных паведамленнях расійскіх медыя, ад 25 да 32 беспілотнікаў атакавалі Маскву. У выніку атакі пашкоджаныя як мінімум два шматпавярховых дамы, паведамляецца, што большасць беспілотнікаў былі збітыя на падыходзе да расійскай сталіцы.

Згодна з апублікаваным спісам месцаў падзення беспілотнікаў у Маскоўскай вобласці, адзін з іх нібыта быў збіты каля рэзідэнцыі прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна.

Міністр замежных спраў Вялікабрытаніі Джэймс Клеверлі, каментуючы ўдары беспілотнікаў па Маскве, заявіў, што Украіна мае законнае права абараняцца і можа «прымяняць сілу за сваімі межамі».

ЗША, якія ўсё яшчэ збіраюць дадзеныя пра ўдары беспілотнікаў па Маскве, не ўхваляюць напады на расійскую тэрыторыю.

вх