Беларуская Служба

Міністэрства абароны Украіны замовіла ў нямецкай кампаніі 300 беспілотнікаў «Вектар»

01.06.2023 07:57
Міністэрства абароны Украіны замовіла ў нямецкай кампаніі Quantum-Systems GmbH 300 разведвальных беспілотнікаў сярэдняй далёкасці тыпу «Вектар» для Узброеных Сілаў.
  .
Беспілотнік «Вектар». Фота: quantum-systems.com

«Міністэрства абароны Украіны размясціла трэці заказ на 300 сістэм «Вектар» пасля двух папярэдніх заказаў на 105 сістэм «Вектар» у студзені 2023 года і 33 сістэмы «Вектар» у жніўні 2022 года», – паведамляе прэс-служба кампаніі Quantum-Systems GmbH.

Адзначаецца, што беспілоткнікі «Вектар» шырока выкарыстоўваюцца і інтэнсіўна выпрабоўваюцца на полі бою ва Украіне, дзе «даказалі сваю эфектыўнасць у аперацыях ваеннай разведкі, назірання».

Беспілотнік «Вектар» вельмі манеўраны. Ён забяспечвае бесперапыннае выяўленне аб'ектаў праціўніка незалежна ад умоў надворʼя, развівае хуткасць да 72 км/г і можа вытрымліваць працяглы палёт.

У кампаніі падкрэслілі, што выкарыстоўваючы перадавыя магчымасці штучнага інтэлекту, «Вектар» дазваляе ўкраінскім вайскоўцам хутка збіраць важную разведвальную інфармацыю і атрымліваць стратэгічную перавагу.

У Quantum Systems заявілі, што «з гонарам выказваюць сваю салідарнасць з Украінай» і «давер Міністэрства абароны Украіны да нашых сістэм мае для вялікае значэнне. Мы лічым прывілеем унесці свой уклад у абарону Украіны, і мы па-ранейшаму верныя пастаўкам найлепшых сістэм яе ўзброеным сілам».

вх