Беларуская Служба

Вайна – гэта гульня ў дзве брамкі. Яна перанеслася ў Белгародскую вобласць Расіі

04.06.2023 17:40
Байцы легіёна «Свабода Расіі» і Расійскага Добраахвотніцкага Корпуса звярнуліся да губернатара Белгародскай вобласці Вячаслава Гладкова.
      :    .
РДК і ЛСР узялі палонных пад Белгарадам: губернатору агучылі ўмовы абмену.фота: УНІАН/скрыншот

Польскі добраахвотніцкі корпус браў удзел у аперацыі ў Белгародскай вобласці разам з расійскім легіёнам. «Нас звязваюць не толькі повязі братэрства па зброі, але і асабістае сяброўства і таварыства», – сказана ў паведамленні польскіх вайскоўцаў.

У доказ ваяры апублікавалі шэраг відэа з аперацыі, па іхных словах, з тэрыторыі Белгародскай вобласці ў прыгарадзе Шабекіна. На відэа баец жартуе, што ваяры «забралі пасылку з пошты».

Байцы легіёна «Свабода Расіі» і Расійскага Добраахвотніцкага Корпуса звярнуліся да губернатара Белгародскай вобласці Вячаслава Гладкова з прапановай сустрэцца ў храме ў Новай Таволжанцы, каб абмяняць двух палонных расійскіх вайскоўцаў.

«І мы, прадстаўнікі РДК і Легіёна, прапануем абмяняць двух палонных на ўсяго некалькі хвілін зносін з вамі ў храме. Без зброі», – гаворыцца ў звароце.

Губернатар у храм не з'явіўся.

УНІАН/нг