Беларуская Служба

Уладзімір Зяленскі: Расія абыходзіць заходнія санкцыі

05.06.2023 17:02
Праз сетку нелегальных пастаўшчыкоў Масква па-ранейшаму мае доступ да санкцыйных прадуктаў, кажа прэзідэнт Украіны.
Прэзідэнт Уладзімір ЗяленскіFacebook/zelenskiy.official

Прэзідэнт Украіны заявіў, што падчас адмысловай нарады ўраду і прадстаўнікоў спецслужбаў было прааналізавана, як Расія абыходзіць уведзеныя супраць яе санкцыі.

Уладзімір Зяленскі звярнуў увагу, што ўлады ў Маскве па-ранейшаму маюць доступ да сучасных тэхналогій і санкцыйных прадуктаў праз сетку нелегальных пастаўшчыкоў:

- Мы назіраем усе прыкметы абыходу санкцый. Мы сочым за ўсімі краінамі, чые тэрыторыі або юрысдыкцыі выкарыстоўваюцца для тэрарыстычнай дзейнасці. Мы павінны спыніць усе магчымасці для таго, каб расійскія ракеты і зброя не распрацоўваліся свабодным светам. Мы прадпрымаем неабходныя меры.

Уладзімір Зяленскі дадаў, што санкцыі, уведзеныя супраць Расіі, выконваюць важную ролю ў абмежаванні ваеннага патэнцыялу Масквы і магчымасці тэрарызаваць Украіну.

IAR/аз

Зяленскі: Міжнародны суд па расследаванні расійскіх злачынстваў павінен даказаць, што свет надалей абараняе чалавечае жыццё

05.06.2023 07:31
Кіраўнік Украіны падзякаваў усім, хто дапамагае ў арганізацыі спецыяльнага суда па расследаванні ваенных злачынстваў Расіі.