Беларуская Служба

Зяленскі: Міжнародны суд па расследаванні расійскіх злачынстваў павінен даказаць, што свет надалей абараняе чалавечае жыццё

05.06.2023 07:31
Кіраўнік Украіны падзякаваў усім, хто дапамагае ў арганізацыі спецыяльнага суда па расследаванні ваенных злачынстваў Расіі.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі president.gov.ua

Прэзідэнт Уладзімір Зяленскі ў сваім вячэрнім выступленні паведаміў, што колькасць пацярпелых у выніку суботняга абстрэлу расіянамі жылога дома ў горадзе Дняпро павялічылася да 25 чалавек:

- Пяцёра пацярпелых – дзеці. 6-гадовы Давід шпіталізаваны. Яго стан цяжкі. Таксама з цяжкімі траўмамі шпіталізаваны 11-гадовы Дзяніс. 15-гадовы Аляксандр знаходзіцца ў цяжкім стане. 17-гадовая Ліза знаходзіцца на амбулаторным лячэнні. Кіра – 10 гадоў, параненая ад выбуху таксама ў амбулаторных умовах – балюча чытаць такія паведамленні. Ліза, 2-гадовая дзяўчынка, загінула ад расійскай ракеты, верагодна, «Іскандэр».

У выніку суботняга абстрэлу горада Дняпро часткова абрынуўся двухпавярховы будынак, таксама пашкоджаныя 10 прыватных дамоў, крама і газаправод.

Уладзімір Зяленскі выказаў удзячнасць тым, хто дапамагае ў арганізацыі спецыяльнага міжнароднага суда па расследаванні ваенных злачынстваў Расіі:

- Няхай тыя прысуды, якія расіяне канчаткова пачуюць, седзячы на лаве падсудных, прысуды законныя і справядлівыя, будуць доказам таго, што свет па-ранейшаму абараняе жыццё чалавека і цывілізацыю. І прыйдзе час, калі ва Украіне і ва ўсім свеце, дзеці нарэшце будуць абаронены ад зла.

Уладзімір Зяленскі дадаў, што санкцыі выконваюць важную ролю ў абмежаванні патэнцыялу Расіі, але ёсць краіны і кампаніі, якія дапамагаюць Расіі іх абыходзіць. Як адзначыў прэзідэнт Украіны, без іх дапамогі Расія не змагла б вырабляць зброю, у тым ліку ракетную.

IAR/аз

Вайна – гэта гульня ў дзве брамкі. Яна перанеслася ў Белгародскую вобласць Расіі

04.06.2023 17:40
Байцы легіёна «Свабода Расіі» і Расійскага Добраахвотніцкага Корпуса звярнуліся да губернатара Белгародскай вобласці Вячаслава Гладкова.