Беларуская Служба

У Пекіне прайшлі перамовы высокапастаўленых дыпламатаў Кітая і ЗША

06.06.2023 18:44
Дзярждэпартамент ЗША таксама паведаміў, што два чыноўнікі правялі «адкрытыя і прадуктыўныя дыскусіі ў рамках намаганняў па падтрыманні адкрытых ліній сувязі і развіцці нядаўніх дыпламатычных кантактаў на высокім узроўні паміж дзвюма краінамі».
Старшыня КНР Сі ЦзіньпінФота: Gil Corzo/Shutterstock

Высокапастаўленыя амерыканскія і кітайскія дыпламаты правялі «адкрытыя і прадуктыўныя» перамовы ў Пекіне і дамовіліся падтрымліваць адкрытыя лініі сувязі, каб пазбегнуць перарастання напружанасці ў канфлікт.

Памочнік дзяржсакратара ЗША па справах Усходняй Азіі і Ціхаакіянскага рэгіёну Дэніэл Крытэнбрынк стаў самым высокапастаўленым амерыканскім чыноўнікам, які наведаў Кітай пасля рэзкага росту напружанасці паміж Вашынгтонам і Пекінам з-за кітайскага аэрастата-шпіёна, збітага над тэрыторыяй ЗША на пачатку лютага. Тады дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен адклаў запланаваную паездку ў Кітай.

МЗС Кітая заявіла, што Крытэнбрынк і намеснік міністра замежных спраў КНР Ма Чжаасюнь «правялі адкрытую і плённую размову па паляпшэнні кітайска-амерыканскіх адносін і належным урэгуляванні рознагалоссяў».

VoA/эж