Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Завершыўся бунт расійскіх вайскоўцаў

24.06.2023 19:33
Кіраўнік прыватнай вайсковай кампаніі «Вагнер» заявіў, што спыняе свае калоны і сыходзіць у зваротным кірунку.
Ілюстрацыйны здымакEPA/STRINGER Dostawca: PAP/EPA.

Пра гэта заснавальнік ПВК «Вагнера» сказаў у новым аўдыёпаведамленні.

«ПВК «Вагнера» хацелі расфарміраваць. Мы выйшлі 23 чэрвеня на Марш справядлівасці. За суткі мы прайшлі, не даходзячы 200 км. да Масквы. За гэты час мы не пралілі ніводнай кроплі крыві нашых байцоў. Цяпер наступіў той момант, калі кроў можа праліцца. Таму, разумеючы ўсю адказнасць за тое, што будзе праліта руская кроў з аднаго з бакоў, мы разварочваем нашы калоны і сыходзім у зваротным кірунку ў палявыя лагеры згодна з планам».

Прэсавая служба Лукашэнкі заявіла, рашэнне Прыгожына, гэта вынік перамоў з Лукашэнка, які пераканаў кіраўніка ПВК «Вагнера» спыніць марш на Маскву.

юл