Крамлёўскі рэжым цэнзураваў расійскую літаратурную класіку. У праграму выпускных экзаменаў не ўваходзяць Аляксандр Пушкін, Міхаіл Лермантаў і Мікалай Гогаль. Іх месца занялі творы Другой сусветнай вайны і савецкага перыяду.
Штодзёнка The Moscow Times звяртае ўвагу на пытанні, якія ацэньваюць аўтары дзяржаўнага іспыту. Маладыя людзі, якія заканчваюць школу ў Расіі, павінны дэманстраваць: «патрыятызм», «гонар за дасягненні Расіі» і «гатоўнасць служыць і абараняць Радзіму».
На думку расійскіх праваабаронцаў, выхаванне дзяцей і моладзі, якое праводзіцца крамлёўскім рэжымам, грунтуецца на сталінскіх мадэлях. Правядзенне спецыяльных навучальных і прапагандысцкіх заняткаў парушае канстытуцыю РФ, асноўныя правы чалавека і грамадзянскія свабоды.
Праваабаронцы і расійскія апазіцыянеры лічаць, што такія выхаваўчыя дзеянні можна кваліфікаваць як злачынствы, а калі яны датычаць дзяцей, выкрадзеных з акупаваных тэрыторыяў Украіны, то яны маюць характар ваенных злачынстваў.
IAR/аз