8 верасня ў Расіі адбудзецца сустрэча прэзідэнтаў Турцыі і Расіі. Пра гэта Bloomberg паведамілі два турэцкія чыноўнікі. Эрдаган можа наведаць Пуціна перад адпраўкай у Індыю на саміт G20 у Нью-Дэлі. Ключавой тэмай перамоваў палітыкаў павінна стаць чарнаморская збожжавая ініцыятыва, ад якой Масква адмовілася ў ліпені.
Раней чакаўся візіт Пуціна ў Анкару. На мінулым тыдні міністры замежных спраў Украіны і Турцыі Дзмітрый Кулеба і Хакан Фідан абмеркавалі аднаўленне збожжавага пагаднення, якое дазваляе Кіеву транспартаваць збожжа морам.
17 ліпеня Расія заявіла аб скасаванні збожжавага пагаднення і пагражала наступствамі бакам, якія вырашаць працягнуць ініцыятыву без удзелу РФ. Акрамя таго, Масква інтэнсіўна абстрэльвае партовую інфраструктуру Адэсы і іншых украінскіх партоў на поўдні краіны.
IAR/аз