Беларуская Служба

Упаўнаважаны па правах чалавека: Ёсць новыя пацверджанні датычнасці рэжыму Лукашэнкі да дэпартацыі ўкраінскіх дзяцей

15.09.2023 07:58
«Кожны тыдзень мы атрымліваем новыя пацверджанні таго, што беларускія ўлады датычныя да незаконнага вывазу дзяцей з Украіны», – заявіў украінскі ўпаўнаважаны па правах чалавека Дзмітрый Любінец.
Rzecznik praw człowieka: Wiemy o kilkudziesięciu miejscach na Białorusi, w których są wywiezione ukraińskie dzieci
Rzecznik praw człowieka: Wiemy o kilkudziesięciu miejscach na Białorusi, w których są wywiezione ukraińskie dzieci Drop of Light/shutterstock

«Я зраблю ўсё, каб усе, хто ўдзельнічаў у незаконнай дэпартацыі ўкраінскіх дзяцей, панеслі пакаранне ў адпаведнасці з законам. У красавіку гэтага года я публічна заявіў (...), што ў нас ёсць інфармацыя аб асабістым удзеле непрызнанага прэзідэнта (Аляксандра) Лукашэнкі ў працэсе дэпартацыі ўкраінскіх дзяцей», – сказаў Любінец.

Ён дадаў, што гэты працэс пачаўся падчас акупацыі Кіеўскай вобласці расійскімі войскамі і працягваецца дагэтуль. «Практычна кожны тыдзень мы атрымліваем усё новыя пацверджанні таго, што беларускія ўлады ўдзельнічаюць у гэтым працэсе. Вядома, мы хочам, каб іх дзеянні былі прааналізаваныя і асуджаныя», – сказаў Упаўнаважаны па правах чалавека Украіны.

Нядаўна Любінец паведаміў, што валодае інфармацыяй пра некалькі дзясяткаў месцаў у Беларусі, дзе знаходзяцца дзеці, дэпартаваныя з Украіны.

У канцы траўня Генпракуратура Украіны паведаміла, што Кіеў расследуе магчымую ролю Мінска ў прымусовым вывазе ўкраінскіх дзяцей з акупаваных расейскімі войскамі тэрыторый.

Еўрапарламент 13 верасня заклікаў Міжнародны крымінальны суд разгледзець магчымасць выдачы ордара на арышт Лукашэнкі.

У тэксце рэзалюцыі асудзілі «ўдзел рэжыму Лукашэнкі» ў вайне Расіі супраць Украіны, распальванні нянавісці, дэзынфармацыі і прапагандзе, «якая перагукаецца з ваяўнічай рыторыкай Масквы».

У тэксце згадваецца фальсіфікацыя выбараў у Беларусі 2020 года, наяўнасць у краіне больш за 1 500 палітычных зняволеных, смерці асуджаных у турмах ды калоніях.

Таксама еўрадэпутаты асудзілі і ўдзел рэжыму Лукашэнкі ў вывазе ўкраінскіх дзяцей і вайсковай падтрымцы Расіі, заявіўшы, што гэта «ўяўляе непасрэдную пагрозу бяспецы ЕС і ягоным грамадзянам».

Паводле PAP / вх

Еўрапарламент заклікаў Міжнародны крымінальны суд выдаць ордар на арышт Лукашэнкі

14.09.2023 08:39
У тэксце згадваецца фальсіфікацыя выбараў у Беларусі 2020 года, наяўнасць у краіне больш за 1 500 палітычных зняволеных, смерці асуджаных у турмах ды калоніях.