У Польшчы растуць заробкі. У першым квартале гэтага года сярэдні заробак склаў 8 962 злотыя 28 грошай. Гэтыя дадзеныя паведаміла Галоўнае статыстычнае ўпраўленне.
У апошнім квартале 2024 года сярэдняя зарплата складала 8 477 злотых 21 грош. Гэта на $125 (485 злотых) менш, чым цяпер.
«Пазначаная сума ўзнагароджання выкарыстоўваецца для мэт, указаных у Законе (...) аб пенсіях па ўзросце і пенсіях па інваліднасці з Фонду сацыяльнага страхавання», — адзначае ў сваёй заяве Цэнтральнае статыстычнае ўпраўленне.
IAR/нг