Беларуская Служба

Расійская ракета трапіла ў польскі завод на захадзе Украіны

19.09.2023 16:37
У ноч з панядзелка на аўторак рускія атакавалі Львоў.
.
Львоў.PAP/EPA/STATE EMERGENCY SERVICE HANDOUT

Расійская ракета трапіла ў завод «Факра» на захадзе Украіны. – Завод гарыць, – сказаў старшыня кампаніі Рышард Флёрэк. Згарэлі вытворчы цэх і дзве тысячы вокнаў.
Трапленне па фабрыцы «Факра» стала вынікам расійскага ракетнага абстрэлу і ўдару беспілотніка-камікадзэ, які адбыўся ў ноч з панядзелка на аўторак на захадзе Украіны.

Высветлілася, што расійская зброя трапіла ў вытворчыя цэхі польскай кампаніі з Новага Сонча.

– Пакуль цяжка ацаніць страты. На складзе было дзве тысячы вокнаў. Адно каштуе тысячу злотых, значыць гэта ўжо два мільёны. Калі палічыць цэх, то атрымліваецца 10 мільёнаў злотых, – сказаў Рышард Флёрэк.

Прадпрымальнік паведаміў, што ў выніку нападу ніхто з супрацоўнікаў кампаніі не пацярпеў. На кампенсацыю фабрыка разлічваць не можа, паколькі на вайне страхоўка не дзейнічае.

У ноч з панядзелка на аўторак рускія атакавалі Львоў.

ав

Адзін чалавек пацярпеў у выніку начной атакі расійскіх беспілотнікаў на Львоў

19.09.2023 08:37
Выбухі ўначы таксама прагрымелі ў Крывым Рогу, Адэсе, Краматорску, Славянску і Харкаве.