Чарговая начная атака расійскіх беспілотнікаў на Украіну. Большасць дронаў былі збітыя. Некаторыя, аднак, дасягнулі сваёй мэты. Яны трапілі ў адзін з украінскіх НПЗ. Паводле паведамлення ўкраінскай арміі, ноччу расіяне запусцілі па тэрыторыі Украіны 24 беспілотнікі «Шахед». 17 з іх былі збітыя.
У сваю чаргу, улады Палтаўскай вобласці паведамілі аб пападанні беспілотнікаў у нафтаперапрацоўчы завод у горадзе Крэменчуг. Там успыхнуў пажар. Інфармацыі аб пацярпелых няма. Напрыканцы вясны мінулага года НПЗ падвергся моцнаму абстрэлу. Тады прыйшлося спыніць яго працу. Пазней вытворчасць на прадпрыемстве то прыпынялі, то аднаўлялі.
Расія амаль кожны дзень атакуе Украіну дзясяткамі беспілотнікаў «Шахед», набытых у Ірана. На дадзены момант, паводле інфармацыі ўкраінскай выведкі, дроны пачалі ўжо складаць у Расіі.
IAR/нг