Беларуская Служба

Уладзімір Зяленскі з ЗША накіраваўся ў Канаду

22.09.2023 10:01
Падчас візіту прэзідэнт Украіны сустрэнецца з членамі ўрада Канады і выступіць з прамовай у парламенце ў Атаве.
Уладзімір Зяленскі з ЗША накіраваўся ў КанадуPAP/EPA/SHAWN THEW / POOL

Прэзідэнт Украіны прыбыў з неабвешчаным візітам у Канаду. Раней Уладзімір Зяленскі пабываў у ЗША.

Як паведамілі ў офісе прэм'ер-міністра Канады Джасціна Трудо, кіраўнік урада і прэзідэнт Зяленскі будуць цесна супрацоўнічаць у развіцці ўзаемаадносін і падтрымцы Украіны, якая змагаецца з жорсткай расійскай агрэсіяй.

Падчас візіту прэзідэнт Украіны сустрэнецца з членамі ўрада Канады і выступіць з прамовай у парламенце ў Атаве. У Таронта ён сустрэнецца з канадскімі бізнесменамі, з якімі будзе гаварыць аб павелічэнні інвестыцыяў ва Украіне.

IAR/аз

Уладзімір Зяленскі: Я ўдзячны польскаму народу за падтрымку

22.09.2023 08:04
Словы Уладзіміра Зяленскага прагучалі падчас сустрэчы з прэзідэнтам ЗША Джо Байдэнам.