Беларуская Служба

Еўрапейская камісія пералічыла Украіне яшчэ 1,5 мільярда еўра

22.09.2023 16:01
Толькі ў гэтым годзе мы выдаткавалі 13,5 мільярда еўра, нагадала кіраўнічка Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен.
K
Kіраўнічка Еўракамісіі Урсула фон дэр ЛяенPAP/EPA/SARAH YENESEL

Еўрапейская камісія пералічыла Украіне яшчэ 1,5 мільярда еўра, паведаміла ў сацыяльных сетках старшыня камісіі Урсула фон дэр Ляен.

«Толькі ў гэтым годзе мы выдаткавалі 13,5 мільярда еўра, каб дапамагчы Украіне падтрымаць працу бальніц, школ і іншых службаў. Гэта таксама дапамагае Украіне на яе шляху ў Еўрапейскі Cаюз, падтрымліваючы рэформы. Еўропа застаецца на баку Украіны», – напісала кіраўнічка Еўракамісіі.

Гэта чарговы транш пакета вельмі танных крэдытаў на льготных умовах на гэты год на агульную суму ў 18 мільярдаў еўра.

IAR/аз