Раніцай 24 верасня ўкраінскі беспілотнік трапіў у будынак ФСБ у цэнтры расійскага Курска. Пазней быў яшчэ адзін прылёт – на нафтаперапрацоўчы завод у гэтым расійскім горадзе, – паведамляюць украінскія СМІ, спасылаючыся на свае крыніцы ў Галоўным упраўленні разведкі Міністэрства абароны Украіны.
Дакладнай інфармацыі аб маштабах разбурэнняў або пацярпелых пакуль няма. Губернатар Курскай вобласці РФ Раман Старавойтаў сцвярджае, што ў выніку гэтага нападу «нязначна пацярпеў дах».
Адметна, што атака беспілотнікаў на Курск адбылася ў дзень гораду.
IAR/ez