Паводле амерыканскага Інстытута даследаванняў вайны (ISW), Уладзімір Пуцін даў міністру абароны Расіі Сяргею Шайгу час да пачатку кастрычніка, каб спыніць украінскі контрнаступ і пераняць ініцыятыву на фронце.
На думку аналітыкаў, гэта можа быць адна з прычын упартай абароны расійскіх войскаў у Запарожскай вобласці, дзе ўкраінскія войскі ўбіліся ў пазіцыі ворага.
«Расійскія войскі працягваюць губляць вялікую жывую сілу ў контратаках, каб захаваць свае цяперашнія пазіцыі і, здаецца, супрацьстаяць лагічнаму з аператыўнага пункту гледжання варыянту адыходу на падрыхтаваныя пазіцыі на поўдні», – ацэньваюць амерыканскія аналітыкі, адзначаючы, што расіяне пабудавалі глыбокую абарону ў гэтым рэгіёне і ў іх ёсць такая магчымасць. Замест гэтага яны страчваюць вялікую колькасць людзей і тэхнікі на ўтрыманне сваіх перадавых пазіцый і адступаюць толькі там, дзе ім непасрэдна пагражае наступленне Украіны.
«Частка расійскіх і ўкраінскіх крыніцы лічаць, што некаторыя контратакі былі бессэнсоўнымі», – піша амерыканскі аналітычны цэнтр, дадаючы, што, адыходзячы на наступныя рубяжы абароны, расіяне захавалі б баяздольнасць сваіх сіл.
«Расійскія сілы засяроджваюцца на барацьбе за кожны метр замест таго, каб выкарыстоўваць магчымасці падрыхтаванай глыбокай лініі абароны», – канстатуе Інстытут даследаванняў вайны. На думку аналітыкаў, таксама тактыка можа быць абумоўлена «крамлёўскімі інфармацыйна-гібрыднымі мэтамі», то бок крамлёўская прапаганда ад пачатку ўкраінскага контрнаступлення называе яго неэфектыўным.
Пры адсутнасці больш шырокага прагрэсу на фронце Крэмль прадстаўляе настойлівыя контратакі, як галоўныя перамогі на полі бою, паясняюць аналітыкі.
Паводле іх, такія дзеянні, хутчэй за ўсё, накіраваныя на падрыў падтрымкі і даверу да магчымасцяў украінскіх сіл.
PAP/аз