Беларуская Служба

Генштаб УСУ: Працягваюцца наступальныя дзеянні ў напрамку Мелітопаля і Бахмута

25.09.2023 13:01
Украінскія ВПС учора здзейснілі 8 налётаў на пазіцыі расійскіх войскаў і склады боепрыпасаў і вайсковай тэхнікі.
Знішчэнні пасля расійскага абстрэлуPAP/Mykola Kalyeniak

Генштаб Узброеных сіл Украіны паведамляе, што ўчора расійскія вайскоўцы нанеслі 56 авіяўдараў і 85 артылерыйскіх абстрэлаў, а таксама адзін ракетны ўдар па пазіцыях украінскай арміі.

У шэрагу выпадкаў бомбы і ракеты падалі і на грамадзянскія аб'екты. Ёсць ахвяры і параненыя.
Галоўнай мэтай расіскіх атакаў была Адэса, дзе пацярпела партовая інфраструктура. Пажары ўзніклі ў некалькіх месцах горада і былі хутка ліквідаваны. Паводле мясцовых уладаў, пацярпела адна жанчына.

Як гаворыцца ў заяве генштаба Украіны, УСУ працягвае весці наступальныя дзеянні ў накірунку Мелітопаля і Бахмута, паступова вызваляючы акупаваныя ворагам раёны і знішчаючы яго фарміраванні.

Пры гэтым украінцы эфектыўна абараняюцца як на ўсходнім, так і на паўднёвым участках фронту.
Украінскія ВПС учора здзейснілі 8 налётаў на пазіцыі расійскіх войскаў і склады боепрыпасаў і вайсковай тэхнікі. Таксама было нанесена некалькі ракетна-артылерыйскіх удараў.

IAR/аз

Украінцы збілі за ноч 11 ракет і 19 беспілотнікаў

25.09.2023 07:40
На гэты раз галоўнай мэтай расійскіх атакаў была Адэса.

ISW: Расія страчвае вялікую колькасць людзей і тэхнікі на ўтрыманне сваіх перадавых пазіцый

25.09.2023 10:00
На думку амерыканскіх аналітыкаў, таксама тактыка можа быць абумоўлена «крамлёўскімі інфармацыйна-гібрыднымі мэтамі».