Беларуская Служба

Расіяне з-за наступстваў вайны могуць дазволіць сабе ўсё менш пакупак, а іх жыццё пагаршаецца

27.09.2023 08:19
Госць праграмы Салаўёва агучыў «нязручную праўду» і выклікаў шок у прапагандыстаў.
 .
Ілюстрацыйны здымак.Фота: Dziurek / Shutterstock.com

У эфіры расійскай прапагандысцкай праграмы Уладзіміра Салаўёва здарыўся скандал: адзін з экспертаў студыі распавёў праўду пра тое, што адбываецца ў Расіі, пасля чаго яму пачалі затыкаць рот.

Нязручную праўду агучыў ізраільскі эксперт Якаў Кедмі, які рэгулярна прымае ўдзел у ток-шоу Салаўёва.

Але ў гэты раз нешта пайшло не так: Кедмі раптам заявіў, што ў Расіі з-за вайны істотна выраслі кошты і фактычна абсурдная і вар'яцкая вайна супраць Украіны прыводзіць да збяднення расійскага насельніцтва, якое ўжо не можа на свае заробкі і пенсіі купіць столькі прадуктаў, колькі магло раней.

Гэтая заява выклікала сапраўдны фурор – у студыі падняўся шум, а астатнія эксперты накінуліся на яго, сталі перабіваць і крычаць, што нічога падобнага не адбываецца. Кедмі пачалі затыкаць рот, аднак ён працягваў настойваць на сваім, заяўляючы, што расіяне з-за наступстваў вайны могуць дазволіць сабе ўсё менш пакупак, а іх жыццё пагаршаецца.

Фрагменты эфіру ў сваім YouTube-канале апублікаваў вядомы ўкраінскі журналіст і блогер Дзяніс Казанскі.