Беларуская Служба

Сітуацыя на фронце: без кардынальных зменаў, УСУ павольна наступаюць

27.09.2023 18:48
На працягу сутак адбыліся 14 баявых сутыкненняў.
 .
Ілюстрацыйны здымак.Фота: Мінабароны Украіны

Узброеныя сілы Украіны працягваюць наступаць на двух кірунках, яны адбілі варожую атаку пад Бахмутам і знішчылі расійскі комплекс С-300.

Пра гэта паведамляецца ў зводцы Генеральнага штабу УСУ.

На працягу сутак адбыліся 14 баявых сутыкненняў. Вораг нанёс 44 авіяцыйныя ўдары і здзейсніў 27 абстрэлаў з рэактыўных сістэм залпавага агню па пазіцыях украінскіх войскаў і населеных пунктах.

З прычыны расійскіх тэрарыстычных нападаў, на жаль, ёсць загінулыя і параненыя сярод мірнага насельніцтва. Разбурэння і пашкоджанні зазналі прыватныя жылыя дамы, бальніца і іншая грамадзянская інфраструктура.

Хартыя'97

нг