Беларуская Служба

Самаабвешчаная рэспубліка Нагорнага Карабаху спыняе існаванне.

28.09.2023 08:54
Прэзідэнт Нагорнага Карабаху Самвел Шахраманян падпісаў указ аб роспуску з 1 студзеня 2024 года ўсіх структур гэтай сепаратысцкай дзяржавы. 
Ілюстрацыйнае фотаEPA/AZERBAIJAN PRESIDENT PRESS SERVICE / HANDOUT HANDOUT EDITORIAL USE ONLY/NO SALES Dostawca: PAP/EPA.

Кіраўнік непрызнанага Карабаху падпісаў указ аб спыненні існавання рэспублікі

Згодна з указам Самвела Шахраманяна, непрызнаная рэспубліка спыніць існаванне з 1 студзеня 2024 года. Усе органы ўлады і ўстановы НКР, як вынікае з указа, павінны быць распушчаныя.

Ва ўказе таксама гаворыцца, што жыхары могуць самі вырашыць, ці заставацца ім у Нагорным Карабаху.

Рашэнне аб роспуску рэспублікі было прынята, зыходзячы з сітуацыі, якая паўстала пасля 19 верасня 2023 года, перадае «Арменпрэс» са спасылкай на заяву інфармацыйнага штаба Нагорнага Карабаха.

У той дзень Азербайджан аб'явіў аб пачатку «антытэрарыстычных мерапрыемстваў лакальнага характару» у Нагорным Карабаху з мэтай «аднаўлення канстытуцыйнага ладу».

Прысутнасць расійскіх міратворцаў не перашкодзіла Баку.

ПР/юл