Беларуская Служба

ISW: Крэмль не ўдакладняе, якія ўкраінскія тэрыторыі былі анексаваныя Расіяй

01.10.2023 08:35
Праз год пасля анексіі прадстаўнікі расійскага ўрада і акупацыйных уладаў па-ранейшаму ў разгубленасці на гэты конт.
Расія адзначае гадавіну анексіі чатырох рэгіёнаў УкраіныEPA/MAXIM SHIPENKOV Dostawca: PAP/EPA.

Крэмль не ўдакладняе, якія ўкраінскія тэрыторыі Расія лічыць анексаванымі - адзначае Амерыканскі інстытут ваенных даследаванняў (ISW) у сваім апошнім аналізе. Праз год пасля анексіі прадстаўнікі расійскага ўрада і акупацыйных уладаў па-ранейшаму ў разгубленасці на гэты конт, кажуць эксперты.

30 верасня ў т. зв. Дзень «аб'яднання» анексаваных Украіны тэрыторый з Расіяй Уладзімір Пуцін паўтарыў шаблонныя фразы пра нібыта законнасць рэферэндумаў аб анексіі, ролю Захаду ў развязванні вайны і адзінства Расіі ды акупаваных украінскіх тэрыторый, адзначаюць аналітыкі.

У гэты дзень прадстаўнікі расійскіх акупацыйных уладаў апублікавалі ў сацсетках мапы, якія паказваюць розныя маштабы анексаваных тэрыторый: адна мапа ахоплівала ўвесь Крым і ўсю тэрыторыю Луганскай, Данецкай, Херсонскай і Запарожскай абласцей, а іншая практычна абмяжоўвалася да захопленых раёнаў, уздоўж цяперашняй лініі фронту.

Намеснік старшыні Рады бяспекі Расіі Дзмітры Мядзведзеў заявіў, што вайна будзе працягвацца да таго часу, пакуль «не будуць вызваленыя спрадвечна рускія тэрыторыі».

Гэтая незразумелая заява Мядзведзева і апублікаваныя акупацыйнымі ўладамі супярэчлівыя мапы сведчаць аб тым, што Крэмль пакуль не ўдакладніў, якія менавіта тэрыторыі ён нібыта анексаваў або плануе анексаваць, пішуць аналітыкі ISW.

PAP