Беларуская Служба

У ЗША ёсць сродкі на падтрымку Украіны максімум на некалькі месяцаў. Белы дом звярнуўся да Кангрэсу

04.10.2023 08:05
Падчас тэлефоннай канферэнцыі аб працягу дапамогі Украіне прэзідэнт Джо Байдэн запэўніў групу сусветных лідараў, што Злучаныя Штаты будуць працягваць падтрымліваць Кіеў.
Biały Dom.
Biały Dom.Shutterstock/Orhan Cam

Падчас прэс-канферэнцыі ў Вашынгтоне Джо Байдэн заклікаў Кангрэс хутчэй зацвердзіць дадатковыя сродкі для Украіны.

Джон Кірбі, прэс-сакратар Рады нацыянальнай бяспекі Белага дому, паведаміў, што ў тэлемосце ўдзельнічалі лідары ​​НАТА, Еўрасаюза, Германіі, Італіі, Японіі, Польшчы, Канады, Вялікабрытаніі і Францыі. Размова адбылася праз некалькі дзён пасля таго, як Кангрэс ЗША не прадугледзеў сродкі для Украіны ў акце аб часовым павелічэнні ліміту дзяржаўнага доўгу.

«Як і ўсе іншыя лідары, якія ўдзельнічалі ў размове, прэзідэнт Байдэн пацвердзіў цвёрдую прыхільнасць Злучаных Штатаў падтрымліваць абарону Украіны столькі часу, колькі гэта неабходна», – сказаў ён.

Па словах прэс-сакратара Рады нацыянальнай бяспекі Белага дому, прэзідэнт Байдэн падкрэсліў, што амерыканская падтрымка Украіны не можа быць спынена.

– Час – не наш саюзнік. У нас ёсць дастатковыя фінансавыя рэсурсы, каб задаволіць патрэбы Украіны на полі бою яшчэ некаторы час, але Кангрэс павінен прыняць меры, каб наша падтрымка не была перапыненая, сказаў ён.

Кірбі сказаў, што сродкаў хопіць на некалькі тыдняў ці месяцаў, у залежнасці ад сітуацыі на полі бою. Джон Кірбі дадаў, што нельга дазваляць Уладзіміру Пуціну верыць, што ён можа перачакаць Захад у сваім уварванні ва Украіну.

IAR / вх