Украіна змагла самастойна разблакаваць парты, нягледзячы на пагрозы Расіі патапіць грамадзянскія караблі. Першыя 10 караблёў, якія перавозілі збожжа, карысталіся адмысловым калідорам. Як паведамляе агенцтва Bloomberg, міжнародныя кампаніі гатовыя страхаваць караблі, якія перавозяць збожжа.
Усяго па новым «калідоры» ў Чорным моры плануюць зайсці больш за 20 караблёў, паведаміў прэс-сакратар ваенна-марскіх сілаў Украіны Украіны Дзмітрый Плецянчук.
Нагадаем, 4 верасня падчас сустрэчы ў Сочы Пуцін і Эрдаган не дасягнулі дамоўленасці аб аднаўленні збожжавага пагаднення. Прэзідэнт Расіі заявіў, што не вернецца да гэтай ініцыятывы, пакуль некаторыя санкцыі не будуць адмененыя.
Новы калідор абаронены мінамі і праходзіць уздоўж берага да водаў Румыніі і Балгарыі, якія з'яўляюцца краінамі НАТА. Раней збожжавы калідор ішоў непасрэдна праз адкрытае мора і далей у Стамбул, дзе сумесная камісія, якая складаецца з прадстаўнікоў ААН, Турцыі і Расіі правярала судны, гружаныя ўкраінскім збожжам.
IAR/ вх